І старшыня ГА «БАЖ», і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» праходзяць сведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19–20 снежня.

Допыт Марыны Коктыш доўжыўся з 12.00 да 14.30, Жанны Літвіной — з 14.45 да 16.50.

І з Коктыш, і з Літвіной узялі падпіску пра неразгалошванне.

Нагадаем, што 12 студзеня на допыт у КДБ хадзіў намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец. Яго таксама дапытвалі як сведку па той жа справе на працягу 3 гадзін.

На 14 студзеня на размову выклікаюць яшчэ адну намесніцу старшыні аганізацыі — Аліну Суравец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?