«Малады Фронт» прапануе зладзіць у знак салідарнасці з радыёстанцыяй, рашэнне пра закрыццё якой прыняла Рэспубліканская камісія па тэлебачанні й радыёвяшчанні, «дыстанцыйную адзінкавую акцыю «Сто крокаў да свабоды!»

«У пятніцу кожны з Вас вывешвае на сваім пад’ездзе, у ліфце, на працоўным месцы — дзе заўгодна — плакат з надпісамі „Я салідарны з Аўтарадыё“, „Вярніце Аўтарадыё!“ і г.д.», — прапануецца на сайце МФ.

Арганізатары разлічваюць, што ў акцыі возьме ўдзел не менш за сто чалавек.

Фотаздымкі ці проста допісы пра ўдзел у акцыі прапануецца дасылаць на скрыню [email protected] і на іншыя незалежныя сайты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?