Кэтрын Фіцпатрык адказвае на закіды «СБ».
Кэтрын Фіцпатрык, амерыканская праваабаронца, перакладчыца і журналістка, стала адной з нешматлікіх асобаў з Захаду, чые імёны фігуравалі ў скандальным артыкуле «СБ».У праватнасці, менавіта з яе імем «журналісты» звязалі галоўную крыніцу фінансавання выбарчых кампаній альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў.
Спадарыня Фіцпатрык на публікацыю СБ адрэагавала вокамгненна. Прадстаўляем вашай увазе пераклад яе адказу «СБ»:
Я была ўражаная тым, колькі чалавек даслала мне сёння спасылку на артыкул беларускага дзяржаўнага СМІ, сцвярджаючы, што я заплаціла беларускай апазіцыі $ 211 тысяч (!).
Ого! Няблага было б!
Гэтая
На вялікі жаль для апазіцыі, я такога гранту ёй не давала; я ўвогуле не давала нічога ні
У артыкуле таксама гаворыцца, што я з «Амерыканскай Хельсінкскай назіральнай службы» — гэта назва арганізацыі, дзе я працавала ў 1980–1990 і якая цяпер вядомая як «Назіральная служба за правамі чалавека» (Human Rights Watch). Гэта арганізацыя, якая грантаў не выдае ўвогуле і не працуе ў Беларусі.
Дзіўна тое, што такая дакладная лічба — $ 211 тыс. Мне цікава, адкуль яны яе ўзялі.
Я дакладна не давала ніякіх грантаў і, шчыра кажучы, сумняюся, што нехта гэта рабіў —
Канечне, калі б яны мелі 3,9 мільярда еўра, якія абяцалі польскі і нямецкі міністры замежных справаў ЛУКАШЭНКУ, калі б ён правёў сумленныя выбары, — і атрымалі б іх задоўга да гэтых так званых «сумленных выбараў», мы б не вялі гэтую размову цяпер, калі нашы сябры, такія як Андрэй Саннікаў, сядзяць у турме КДБ.
Недзе 13 гадоў таму, калі паўстала Хартыя 97, я была кіраўніком Міжнароднай лігі па правах чалавека (дзе працавала ў 1997–2002). Я памятаю, што мы запрасілі
Вось як яны бачылі бяскрыўдную законную прававую ініцыятыву, якая займалася маніторынгам і асвятленнем парушэння правоў чалавека ў супрацоўніцтве з мясцовымі няўрадавымі арганізацыямі. Яны думалі, што ў Злучаных Штатах яны могуць паводзіць сябе з намі, як у сваёй краіне, — з дапамогай запалохвання і грубай сілы. Мы праігнаравалі іх.
У нас былі сродкі, думаю, дзесьці $ 25 тыс., спецыяльна для гэтага праекту, якія былі выдаткаваныя на пакупку кампутараў і паездкі на паседжанні ААН і АБСЕ. Але гэта было даўно, і не думаю, што гэта мае дачыненне да цяперашніх выдумак.
Я ніколі ў жыцці не распараджалася ніякімі грантамі ў «$ 211 тыс." сама, не кажучы ўжо пра тое, каб даваць іх камусьці яшчэ. Многія гады я працавала фрылансерам і мела вельмі сціплы прыбытак.
Калі я гляджу на спіс іншых «грантадаўцаў», я не ведаю, ці праўда, што яны штосьці давалі. Але ў мяне ўзнікае законнае пытанне: «Ну і што, калі так?!"
Усе яны паважаныя арганізацыі — Frontline, які абараняе актывістаў па правах чалавека, Нарвежская Хельсінкская група і гэтак далей. Калі ў іх было 6 альбо 98 тысяч еўра, каб даць іх прыстойным ініцыятывам, такім як
Далей у артыкуле зноў ідуць спекуляцыі і крыкі пра фінансаваныя ўрадам ЗША Нацыянальны фонд за дэмакратыю (NED) і Міжнародны рэспубліканскі інстытут — арганізацыі, якія даюць гранты на навучанне і перадвыбарныя трэнінгі, і робяць гэта законна і легальна, не зважаючы на павуціну паклёпаў, якой беларускія ўлады спрабуюць іх спавіць.
І КДБ (я не збіраюся рабіць выгляд, нібыта гэта «журналіст») бессаромна прызнаецца, што чытае размовы іншых у Skype — калі, канечне, можна даць веры ў тое, што КДБ здольны Skype узламаць.Зрэшты, тут, як і ў астатніх прэтэнзіях, шмат інсінуацый і няяснасцяў. Два мільёны даляраў для беларускай апазіцыі?! Вам прыснілася.
Што да Саннікава, каардынатара
Я спадзяюся, што калі іншыя замежныя арганізацыі ўсё ж далі гэтыя гранты (а не мелі да гэтага такое ж дачыненне, як я, то бок ніякага), ім не варта саромецца альбо палохацца чагосьці пасля адкрыцця гэтага факту — адкрыцця, зробленага дзякуючы таму, што КДБ чытае электронную пошту, праслухоўвае тэлефонныя размовы або капаецца ў банкаўскіх рахунках,-то бок робіць тое, што з’яўляецца сапраўды незаконным і амаральным.
Такая нахабная хлусня пра мяне асабліва фатальная, таму што калі называецца чыёсьці рэальнае імя і дакладная лічба, і нават назва, якая проста падобная да назвы сапраўднай арганізацыі, многія людзі ў гэта вераць, і гэта цяжка аспрэчыць.
Дзяніс Баранаў, моладзевы актывіст, які думае, што нам варта не пісаць петыцыі і патрабаваць ад Лукашэнкі вызваліць вязняў, а прыдумаць нешта, што мы можам прапанаваць у абмен на «закладнікаў», напісаў мне наступнае:
«Вы былі згаданыя як грантадаўца Хартыі’97 у першай частцы „кампрамату“ на апазіцыю. Вашае імя — адно з нешматлікіх імёнаў замежнікаў, якое называецца цалкам. Глядзіце прыкладзены файл».
Відавочна, напісаўшы, што я «адзін з нешматлікіх згаданых замежнікаў», ён вырашыў, што гэты факт нешта значыць, — хаця я не ўяўляю, што мае пад сабою ягоны «намёк».
Каб прасвятліць мяне, ён дапісаў:
«Маёй мэтай было папярэдзіць Вас пра артыкул, дзе, верагодна, скажаюцца Вашыя адносіны з Хартыяй’97. Гэта не падобна да таго, што я падзяліўся сакрэтнай інфармацыяй.
Вы сказалі мне да гэтага, што працавалі з імі прынамсі некаторы час, таму ў гэтым не было нічога новага (як і ў большасці фактаў з артыкула). Сумы грошай, якія называюцца, — найменш праўдападобны факт у дакладах беларускага ўрада.
* Ніжэй маё асабістае меркаванне, заснаванае выключна на папярэдніх назіраннях*.
З прычыны таго, што яны Вас згадалі, ёсць верагоднасць, што вы можаце з’явіцца ў будучых дакладах. Як правіла, „выпадковыя“ прадстаўнікі „замежных сіл“ згадваюцца толькі па імені (як у выпадку з некаторымі ў артыкуле ці ў дакументальным фільме „Плошча. Жалезам па шкле“). Беларускі ўрад выкарыстоўвае поўныя імёны толькі тады, калі яны маюць шмат інфармацыі пра гэту асобу альбо гэты чалавек — значная фігура».
Далібог, Баранаў, здаецца, вельмі шмат ведае пра метады беларускага КДБ. Але, як я сказала яму, калі ён спрачаўся са мной тыднямі аб неэфектыўнасці падыходу актывістаў па правах чалавека, яны прафесіяналы, а мы аматары. Вы не спрабуеце змагацца з імі на іхным полі. Замест гэтага, нават калі гэта падаецца бескарысным, вы павінны адсочваць і фіксаваць парушэнні, падаваць петыцыі, пікетаваць і адкрыта рабіць мірную працу, не хітраваць і не маніпуляваць — гэта адзінае, што ніколі не спрацоўвала.
І так, гэта таксама азначае даванне грошай, каб дапамагчы сябрам грамадскіх рухаў пад агнём крытыкі, калі яны просяць пра гэта — і ім варта думаць пра тое, ці не шкодзіць гэта ім, — а не КДБ, не Яўгену Марозаву.
Ці мусіць тэорыя Баранава пра нейкія ўяўныя вялізныя дасье на мяне напалохаць мяне да нематы? Ці застрашыць мяне нейкім
Урады такіх краін не любяцьБаюся, мы не «значныя фігуры» — проста паглядзіце, што здарылася з нашымі калегамі. Яны ў турме. Кожнаму варта прыкласці высілкі, каб іх вызваліць, і гэтыя спрэчкі не павінныя перашкаджаць.актывістаў-праваабаронцаў і журналістаў, якія іх крытыкуюць. Гэта не значыць, што наша дзейнасць незаконная ці няправільная — яна правільная!
Я не вельмі актыўна сачыла за падзеямі ў Беларусі цягам некалькіх гадоў, бо мусіла засяродзіцца на іншай працы і сямейных абавязках. Я сапраўды дапамагаю чым магу — як валанцёр, перакладчык, часам арганізоўваю сустрэчы. Часам я перакладала прапановы, дакументы і лісты ў ААН
Апошнім часам я не бывала ў Беларусі, бо апошнім разам, калі я спрабавала атрымаць візу, мне адмовілі, але я сапраўды ездзіла туды шмат разоў раней. Я не ведаю, чаму цяперашнія паслугачы выцягнулі маё імя з капелюша, можа, таму, што я неяк заступілася за апазіцыю ў гэтым блогу, — які чытае не больш за 500–1000 чалавек, але КДБ яго не прапускае. Хто ведае…
Але такі паклёп пра замежную дапамогу асабліва фатальным можа стацца ў той час, калі Яўген Марозаў, родам з Беларусі, і Клэй Шыркі, які часта згадвае ў артыкулах Беларусь, відаць, таму, што ён некалі вывучаў яе, пішуць нудоціну за нудоцінай у буйных выданнях, такіх як Foreign Policy і the New York Times, крычучы, што дапамога дысідэнтам
Артыкул за артыкулам яны абгрунтоўваюць тэзіс, што ЗША павінныя спыніць такія праграмы, бо яны бессэнсоўныя, па сутнасці робячы працу аўтарытарных урадаў, атакуючы Амерыку і пакідаючы поле чыстым для дыктатараў.
Такое варыва натхняе КДБ, і яны будуць пастаянна, самаздаволена і самаўпэўнена спасылацца на такія артыкулы такіх вучоных мужоў. Такія факты могуць быць выкарыстаныя супраць людзей у турме і як прычына для ўрада ЗША больш не выдаткоўваць свайго зусім сціплага замежнага бюджэту на пашырэнне дэмакратыі за мяжой.
Таму я магу толькі паўтарыць: карані зла — у тыране Аляксандру Лукашэнку і беларускіх уладах; людзі, якія добрасумленна спрабуюць дапамагчы прыгнятаным
Былі нейкія гранты выдаткаваныя ці не — а ў маім выпадку гэта цалкам міфалагічны грант — беларускі КДБ — як усё яшчэ называецца таемная паліцыя — так ці іначай знойдзе прычыну пераследаваць і караць гэтых людзей.
Дапамога на знак салідарнасці людзям, якія змагаюцца з прыгнётам, — добрая справа, і тыя, хто паказвае пальцам і пляткарыць пранізлівымі голасам, мусіць спыніцца і зразумець: з гэтым сапраўды штосьці не так, чорт яго бяры!
Нічога.
Абсалютна нічога.
Фінансавая дапамога
Мы жывем у час, калі палітычныя сілы па ўсім свеце спрабуюць дамагчыся ад амерыканскага ўрада, ды і любога амерыканскага прыватнага фонду ці асобнага грамадзяніна спыніць дапамогу тым, каму яны спачуваюць за мяжой — і яны робяць гэта ў асноўным з найгоршых магчымых прычынаў: яны альбо робяць агульную справу з аўтарытарнай уладай, або хочуць, каб іх лічылі носьбітамі антыамерыканскага або антызаходняга светапогляду, або таму, што яны шукаюць улады для транснацыянальнай эліты і хочуць рэкламаваць сябе як аналітыкаў, чые капітулянцкія і квіетысцкія прадказанні пачутыя (Марозаў фыркае на беларускую апазіцыю і заўважае толькі знакавыя фігуры, прыкладам, Анджэлу Дэвіс (!), а Шыркі лічыць, што іранцы павінныя спыніць канфрантацыю з мулой і засяродзіцца на неглабальных тэмах — такіх як атрыманне спадчыны і законы разводу для жанчын).
Абуральная хлусня беларускага КДБ — канечне, ж, частка фантастычных тэорый пра падзеі 19 снежня, якія старанна выпрацоўваюцца тым самым КДБ.Выклікае занепакоенасць тое, што яны дамагліся пэўных поспехаў — нават сярод людзей абазнаных, прыкладам, у Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, які лічыць, што іх версія гісторыі з удзелам «радыкальнага крыла апазіцыянераў, якія падбухторвалі да гвалту» — ягоная заява наконт гэтага, на жаль, ужо прагучала. Яшчэ больш абуральна тое, што я знайшла некалькіх даволі вядомых журналістаў і аналітыкаў, якія падтрымліваюць гэтую лінію «небяспечных заклікаў апазіцыі да стварэння ўрада нацыянальнага выратавання», а таксама абвінавачанні ў тым, што «сябры апазіцыі праводзяць занадта шмат часу за мяжой», — хаця ім павінна быць сорамна за сябе.
Беларускі агітпроп старанна працуе, каб паказваць тэндэнцыйныя фільмы па тэлевізары, у якіх апазіцыянеры «штурмуюць» Дом урада 19 снежня. Але шматлікія аматарскія і прафесійныя відэа сведчаць пра тое, што штурм здзейснены правакатарамі, а міліцыя збівала мірных дэманстрантаў. Шмат такіх матэрыялаў можна знайсці на Youtube і розных незалежных
Каментары