14 студзеня адбыўся ператрус у кватэры актывіста моладзевага крыла АГП Сяргея Клюева. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным.

Як паведаміў Клюеў, у выніку ператрусу ў яго быў канфіскаваны мабільны тэлефон.

Сяргей Клюеў з’яўляецца падазраваным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Таксама раніцай 14 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры моладзевага актывіста Паўла Ялавіка.

Былі канфіскаваныя каля 300 газет «Новы Час», налепкі «Выбірай» за 2001 год. Пасля Паўла павезлі на допыт ва Упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?