Падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця суперфіналу Кантынентальнага хакейнага кубка вынеслі дзяржаўныя сцягі краін-удзельніц. Беларускі фігураваў дагары нагамі.

У спаборніцтвах бяруць удзел чатыры каманды: мінскае «Юнацтва», аўстрыйскі «Рэд Бул-Зальцбург», французскі «Руан» і дацкі «Сёндэрыйске».

Як паведамляла «НН», турнір, які праходзіць у Мінск-арэне, адзначаецца надзвычай нізкай цікавасцю гледачоў. Арганізатары нават сагналі на трыбуны дзяцей і вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?