Чытач «Нашай Нівы» даслаў у Рэдакцыю фотаздымкі перададзенай яму позвы. Праваахоўчыя органы запрашаюць яго паразмаўляць наконт падзей Плошчы-2010, удзельнікам якой ён быў. Позва была пакінута членам яго сям’і з настойлівай просьбай перадаць яе нашаму чытачу.

Позва можа сказаць новае слова ў гісторыі беларускага справаводства (глядзі здымкі).

На пярэднім баку позвы напісаны яе нумар (зарэтушаваны), адрас установы, у якую трэба прыйсці, прозвішча следчага і ягоны подпіс. Відавочна бракуе пячаткі аддзялення ўнутраных спраў. Яна знайшлася на адваротным баку. Праўда,

чамусьці замест гербавай пячаткі стаіць штамп… «Для пакетов».
Самае смешнае, што позва ананімная! Графы «Кому», «Куда» і «Адрес отправітеля» абсалютна пустыя.

Ці пайшлі б вы, атрымаўшы такое «запрашэнне»?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0