Сёння ўначы на 55-м годзе жыцця памёр шматгадовы аўтар «НН», публіцыст, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Тарас. Ён доўга і цяжка змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Развітанне з Віталём Тарасам пройдзе 19 снежня па адрасе: Мінск, вул. Чырвоная 3-22. Каля 12-й пачнецца адпяванне, а 14.30 труна з целам журналіста рушыць у апошні шлях на Паўночныя могілкі Мінска.

Калектыў «НН» смуткуе разам з роднымі Віталя Тараса.

Віталь Тарас нарадзіўся 6 мая 1956 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Валянціна Тараса. Скончыў журфак БДУ. Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і мастацтва», «Культура», расійскай «Общей газете» , на радыё «Свабода».

Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 1996 год. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг публіцыстыкі «Звыклае зло», «Хроніка бягучых падзей».

Як толькі з’явілася магчымасць, ён смела выбраў працу ў незалежных СМІ перад дзяржаўнымі. Пасля ён зробіць яшчэ адзін прынцыповы выбар — сыдзе з радыё «Свабода» і пяройдзе супрацоўнічаць з «Нашай Нівай» і падпольнымі выданнямі. Хоць «НН» прыносіла мала грошай, а падпольныя выданні спрычынялі рызыку і стрэсы.

Гэта быў унікальны публіцыст са стылем, які немагчыма было зблытаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?