У сталічных кнігарнях ужо немагчыма знайсці кнігі Уладзіміра Някляева. Кадры з яго удзелам выразаюць з расійскага фільму аб Мулявіне.
Наколькі далёка могуць зайсці беларускія ўлады ў сваім змаганні з беларускім паэтам, які наважыўся зрабіць выклік Лукашэнку?

«Тут схіляем галовы мы нізка перад мужнасцю вашай,

героі,

перад славаю вашай, што ўстала нязгаснай зарою

на зямлі,

за якую жыццё аддалі

вы, сыны неабсяжнай Радзімы,

Беларусі сыны…

Пабрацімы,

Векапомны ваш подзвіг!

Незабыўныя вашы імёны на гэтай зямлі!»

Гэтыя радкі, прысвечаныя загінуўшым у Другой сусветнай вайне беларусам, Някляеў напісаў па просьбе Пятра Краўчанкі, які ў савецкія часы працаваў сакратаром Менскага гарадскога камітэту КПБ. Саюз пісьменнікаў таксама абвясціў тады конкурс сярод народных паэтаў, але верш Някляева быў больш удалы.

Цікава, што верш у пераходзе пад плошчай Перамогі размешчаны ў двух варыянтах — беларускамоўным і расійскамоўным. Аднак аўтарства не пазначана. Аднойчы гэты недахоп спрабаваў выправіць Васіль Быкаў, напісаўшы прозвішча Някляева на мармуры асадкай. Надпіс хутка зацёрся.

***

Нагадаем, што кандыдат у прэзідэнты, пісьменнік Уладзімір Някляеў быў жорстка збіты вечарам у дзень выбараў 19 снежня і цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?