Заўтра — месяц ад моманту затрымання бальшыні апазіцыянэраў, абвінавачаных у нібыта «арганізацыі масавых беспарадкаў» 19 снежня ў Мінску.

Сёння ліст ад дачкі Ірыны атрымала яе маці Люцына Юр’еўна:

«Піша, што ўсё добра, не турбуйцеся пра мяне, спадзяюся на хуткую сустрэчу, што бібліятэка там „вельмі добрая“ і яна чытае шмат. Натуральна, цікавіцца сынам, Данікам: што ён робіць, што мы яму сказалі пра яе адсутнасьць? Хоць я пра гэта ёй і пісала, відаць, не атрымала наш ліст. Я ў ім пісала, што мы сказалі: ты зьехала далёка, але хутка прыедзеш. Ну і яшчэ напісала: „Не турбуйцеся, я не ў палоне, я проста набываю новы досьвед».

Аптымізм — не аптымізм, але ж мы таксама пішам, што ўсё добра, мы сябе добра адчуваем і Даня вясёлы.

Вы ж разумееце, што трэба такім чынам адзін аднаго падтрымліваць. Вядома, я ўжо была шчасьлівая, што атрымала такі ліст, бо колькі дзён прайшло, а ні адвакат ня бачыў, ніхто ня бачыў».

 Сын Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп Данік, photo.bymedia.net

Сын Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп Данік, photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?