«Шахцёр» (Салігорск) разграміў 18 студзеня ў матчы групавога этапу Кубка Садружнасці эстонскую «Флору» з лікам 6:0 і выйшаў у ¼ фіналу футбольнага турніру (першы тайм — 5:0).

Галы: Алумона (27, пас — Сітко), 2:0 — Балановіч (30, пас — Грэнькоў), 3:0 — Ражкоў (32, пас — Балановіч), 4:0 — Алумона (36, пас — Сітко), 5:0 — Кірэнкін (45, пас — Коломыц, з штрафнога), 6:0 — Сокал (90, з штрафнога).

«Шахцёр» у чвэрцьфінале сустрэнецца з кіеўскім «Дынама», якое прадстаўляе Украіну замест чэмпіёна данецкага «Шахцёра», а «Зеніт» згуляе з фінскім ХІКам.

Чвэрцьфіналы пройдуць у сераду, 19 студзеня.

У двух астатніх згуляюць: «Інтэр» (Азербайджан) — «Міка» (Арменія), «Істыклол» (Таджыкістан) — «Сконта» (Латвія).

Паўфіналы — у пятніцу, фінал — у нядзелю, 23 студзеня.

***

«Шахцёр» — сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2010 года і бярэ ўдзел у Кубку Садружнасці, бо БАТЭ адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?