Грамадства1414

Мікола Статкевіч даслаў паштоўку свайму бацьку

У сераду Віктару Паўлавічу споўніцца 85 гадоў.

Бацька арыштаванага экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча Віктар Паўлавіч Статкевіч атрымаў ад сына паштоўку. 19 студзеня Віктару Статкевічу споўніцца 85 гадоў. Сын павіншаваў яго з днём народзінаў.

Віктар Статкевіч сказаў: «Ведаеце, я заплакаў. Я так хвалююся за яго. Мікола павіншаваў мяне і просіць прабачэння, што ён не са мной… Старшаму сыну я сказаў, каб не прыязджаў сюды ў Беларусь, бо яшчэ і яго арыштуюць. Я ж глядзеў гэты фільм БТ.

Ведаю, пра якога Сашу там была размова. Гэта вядомы адзін правакатар. Ён жыве ва Ўкраіне.

А калі старшы сын паедзе, то яны зробяць нейкую новую правакацыю. Чаго можна чакаць ад уладаў?

Я ў часы вайны шмат чаго перажыў… Мяне нават на расстрэл вадзілі, а бацька мой закрыў мяне сваёй спіной… Але тады ўжо нашы танкі былі пад Слуцкам. Зараз, я думаю, фашысты так не здзекаваліся з людзей як гэтыя…

Я ведаю, што сын трымае галадоўку. Ведаю, што яго могуць толькі гвалтоўна неяк карміць, каб не памёр, бо сам ён не спыніцца. Таму вельмі непакоюся за яго. Атрымліваю цяпер шмат лістоў і паштовак ад самых розных людзей. Нават не чакаў такой падтрымкі. Дай, Бог, каб усё было добра».

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Усе навіны →
Усе навіны

У фонду, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай10

Просты хатні тэст на 30 секунд дапаможа ацаніць ваша здароўе4

«Беларусаў фактычна выцеснілі з экспазіцыі сучаснай ідэалогіяй»: на Буйніцкім полі будуюць Музей Славы Магілёўшчыны4

Беларуска паказала, як стварыла з «Лега» касцёл святога Аляксея ў Івянцы3

ЗША і Расія правялі абмен зняволенымі1

Мішэль Абама пракаментавала нядаўнюю адсутнасць на палітычных мерапрыемствах і чуткі пра развод

У нядзелю ўжо будзе да +19°С

Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі14

77 дэмакратаў-кангрэсменаў запатрабавалі ад Трампа звольніць Маска да 30 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць