Бацькі атрымалі першы ліст ад Паўла Севярынца. У версе аркуша рукою Паўла пазначана «Ліст № 5».
Пра гэта распавяла Тацяна Севярынец, маці зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка. Але папярэдніх чатырох лістоў сям’я так і не атрымала.
На думку спадарыні Тацяны, ліст праходзіў нейкую папярэднюю праверку: ён датаваны
Яшчэ адна выснова, якую зрабіла маці, — пра тое, што да Паўла Севярынца даходзяць ня ўсе перадачы: у лісьце ён просіць перадаць яму лекі, якія Тацяна Севярынец перадавала ў СІЗА КДБ яшчэ 5 студзеня.
Увогуле ліст невялікі, адзначае спадарыня Тацяна — на адну старонку звычайнага сшытка. Павал Севярынец просіць бацькоў прабачыць яго за тое, што цяперашняе ягонае становішча вымагае ад іх дадатковых клопатаў, віншуе іх з Вадохрышчам, а пра сябе паведамляе сьцісла: «Малюся, думаю, пішу».
Каментары