Паслы краін Еўрасаюза не возьмуць удзел у цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
21 студзеня іх не будзе на тэрыторыі Беларусі, паведаміла БелаПАН крыніца ў дыпламатычных колах.

Паводле яе слоў, у гэты дзень еўрапейскія паслы плануюць ажыццявіць паездку ў Вільнюс.

20–22 студзеня ў сталіцы Літвы пройдзе канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў вядучых міжнародных праваабарончых арганізацый, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.

Нагадаем, 19 студзеня на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу прайшлі дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Еўрапарламентарыі выступілі за ўвядзенне санкцый да беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да парушэнняў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, за аблягчэнне візавага рэжыму для звычайных беларусаў, а таксама запатрабавалі ад афіцыйнага Мінска безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных. Галасаванне па выніковай рэзалюцыі павінна адбыцца 20 студзеня ў другой палове дня.

Палітычнае рашэнне Еўрасаюза аб увядзенні санкцый будзе прынята 31 студзеня на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?