Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан ня будзе прысутнічаць на інаўгурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнка 21 студзеня.

У прэсавай службе амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва БелаПАН паведамілі, што ў гэты дзень Скэнлан будзе знаходзіцца з візытам у Гародні.

Не будуць прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі і амбасадары краін Эўразьвязу.

Амбасадары краін ЭЗ у Беларусі ня возьмуць удзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсій у дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, пра гэта сёньня паведаміла прэсавы сакратар кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

Інаўгурацыя Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пройдзе 21 студзеня ў Палацы Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?