27 міністраў замежных спраў распрацоўваюць рашэньне адносна візавых санкцыяў супраць прадстаўнікоў уладаў Беларусі, адказных за парушэньні дэмакратычных нормаў і правоў чалавека.
Чакаецца, што ад 31 студзеня будуць адноўленыя ранейшыя, часова прыпыненыя, санкцыі супраць амаль 40 асобаў, але разглядаецца і магчымасьць пашырэньня гэтага сьпісу, і сярод краінаў пакуль няма згоды, наколькі мусіць быць павялічаны гэты сьпіс.

«Напрыклад, Польшча ўжо прадставіла сьпіс асобаў зь Беларусі, супраць якіх павінны быць ужытыя візавыя санкцыі, які займае 40 старонак. Цяпер вырашана, што амбасада кожнай краіны ў Менску прадставіць свой сьпіс, і пасьля будзе распрацаваны агульны сьпіс да раніцы 31 студзеня, і пад вечар гэтага дня ён будзе абвешчаны», — паведамляе з Брусэлю карэспандэнт радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?