61-гадоваму загадчыку лябараторыі ядзернага інстытуту «Сосны» Івану Кулікову выставілі абвінавачаньне, пасьля чаго экс-прэтэндэнта арыштавалі.
Пра гэта паведамілі ў менскай гарадзкой міліцыі.

«Івану Кулікову выстаўленае абвінавачаньне паводле 3 часткі 210-га артыкула — гэта крадзеж праз злоўжываньне службовым становішчам. Мерай стрыманьня абрана заключэньне пад варту», — паведаміў супрацоўнік прэсавай службы гарадзкой міліцыі Яўген Сачак.

У мінулую выбарчую кампанію Іван Кулікоў спрабаваў абірацца на прэзыдэнта, але сышоў з выбарчай гонкі на пачатку збору подпісаў. Спадара Кулікова затрымалі 3 дні таму супрацоўнікі міліцыі Заводзкага РАУС. У міліцыі казалі, што гэтая справа не зьвязаная зь мінулымі прэзыдэнцкімі выбарамі.

Сваякі навукоўца выказвалі меркаваньне, што да ягонага затрыманьня, наадварот, датычная менавіта палітыка. 19 студзеня стала вядома, што зь Беларусі зьехала ў Маскву дачка былога прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?