У пятніцу ў Вільню прыбылі паслы краін ЕС, акрэдытаваныя ў Мінску. Літву наведваюць кіраўнікі 12 дыппрадстаўніцтваў, а таксама павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі,
паведамляе МЗС Літвы.

Па звестках Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у Вільні будуць знаходзіцца паслы Ірландыі, Італіі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Швецыі, Венгрыі, Германіі, Літвы і прадстаўнік ЕК.

Аднак у Літву прыбываюць не ўсе паслы краін ЕС, якія акрэдытаваныя ў Мінску.

Падчас візіту дыпламаты наведаюць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Беларускі дом правоў чалавека, Літоўскае радыё і тэлебачанне, сустрэнуцца з чальцамі камітэта Сейма па замежных справах.

Паслы і прадстаўнік ЕК абмяркуюць з кіраўніцтвам МЗС Літвы сітуацыю ў Беларусі і праграму старшынявання Літвы ў АБСЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?