Цікава, што падчас уступлення Лукашэнкі на пасаду кіраўніка краіны ў залі прысутнічалі ўсе адстаўныя чыноўнікі.

Прычым, камера неаднакроць спынялася на іх. Нібыта быў такі загад.

Па парах сядзелі Аляксандр Зімоўскі і Зянон Ломаць, а таксама Сяргей Сідорскі з Наталляй Пяткевіч.
Такім чынам, гэта сведчыць, што дадзеныя людзі не выкінутыя з лукашэнкаўскай калоды.

Пяткевіч, дарэчы, вельмі кепска выглядала.

Сярод замежных гасцей былі заўважаныя лідар КПРФ Генадзь Зюганаў. Ён стаяў побач з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем. Макей, дарэчы, быў ці не адзіны, хто спяваў дзяржаўны гімн. Шэйман, што стаяў за спінай Макея, вуснамі не варушыў.

Таксама на інаўгурацыі прысутнічаў адыёзны расійскі пісьменнік, рэдактар газеты «Завтра» Аляксандр Праханаў. Не хапала хіба што Фідэля Кастра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?