«Шахраі» (Serving Sara)
Нямеччына – ЗША, 2002, рэж. Рэджынальд Гадлін
Камэдыя
Амэрыканец Гордан і англічанка Сара – сямейная пара. У іх ёсьць фэрма ў Тэхасе, якая прыносіць добры прыбытак. Аднойчы ў аэрапорце Сару знайшоў судовы адвакат, які паведаміў гераіні, што муж распачаў развод. Адзіны шанец не застацца жабрачкай – першай падаць дакумэнты на касаваньне шлюбу. Для гэтага спатрэбіцца афэра – і несумленны юрыст.
Гордану й яго новай пасіі пагражае страта 10 міліёнаў...
Просьценькая камэдыя – калі зусім няма чаго паглядзець.
У галоўных ролях: Мэцью Пэры і Элізабэт Гёрлі.
У карціне сыграў сыграў Брус Кэмпбэл, праслаўлены па трэш-клясыцы Сэма Рэймі.
23 лістапада, «1 канал», 21.45.