Ён знаходзіўся на кватэры, якую арандаваў Яўген Іванюк.
21 студзеня на кватэры, якую арандаваў Яўген Іванюк, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, прайшоў ператрус. Яго ладзілі супрацоўнікі КДБ. Яны забралі з сабой два вінчэсцера ад камп’ютараў. На гутарку ў КДБ быў адвезены Алег Ларычаў, колішні сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў. На момант ператрусу ён знаходзіўся ў кватэры Іванюка.
Прыкладна а 19:00 Ларычава адпусцілі.