Мэта візіту ў Беларусь намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Томаса Меліа — атрымаць інфармацыю з першых рук «аб сітуацыі ў Беларусі пасля сілавых дзеянняў, якія адбыліся следам за падзеямі 19 снежня».Пра гэта паведамілі ў пасольстве ЗША ў Мінску.
Апрача таго, у ходзе візіту, які таксама павінен прадэманстраваць салідарнасць з грамадзянскай супольнасцю, прадстаўнік Дзярждэпартамента мае намер заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных.
Падчас візіту 22–25 студзеня Меліа сустрэнецца з сем’ямі затрыманых, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі, кіраўнікамі місій ЕС і прадстаўнікамі МЗС Беларусі, зазначылі ў пасольстве.
Раней