Рашэнне прынята з улікам рэкамендацый Еўрасаюза з мэтай «садзейнічаць чалавечым кантактам і ўмацаванню грамадскіх і дэмакратычных інстытутаў».

Ужо з 24 студзеня беларусам пры афармленні доўгатэрміновай візы не давядзецца плаціць за гэта дзяржаўную пошліну.

З заклікам аблегчыць візавы рэжым для грамадзян Беларусі да МЗС Латвіі звярнулася 19 студзеня камісія па замежных справах латвійскага сейма. Адначасова парламентарыі заклікалі знешнепалітычнае ведамства разгледзець пытанне аб увядзенні візавых і іншых санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў.

Аналагічнае рашэнне прынята кіраўніцтвам Польшчы. З 1 студзеня нацыянальныя польскія візы (доўгатэрміновыя) грамадзянам Беларусі выдаюцца бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?