Беларускія біятланісткі занялі 4-е месца ў жаночай біятлоннай эстафеце 4 па 6 км, што прайшла ў суботу ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве (6-ты этап Кубка свету па біятлоне). Адставанне ад Расіі, што ўпэўнена выйграла гонку, склала больш за тры хвіліны.

Беларуская дружына выступала ў наступным складзе: Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Надзея Пісарава, Людміла Калінчык.

Пасля першага этапу беларускі былі пятыя,

потым Дар’я Домрачава вывела дружыну на 3-ю пазіцыю, на такім жа месцы ўтрымалася і Пісарава,
а вось Калінчык утрымацца на прызавым месцы не ўдалося.

Выйграла гонку зборная Расіі, Швецыя — 2-я, Нямеччына — 3-я.

1. Расія — 1.11.14,7 (0+6)
2. Швецыя — 57,1 (0+7)
3. Нямеччына — 2.20,1 (4+10)
4. Беларусь — 3.07,0 (1+11)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?