У 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, што праходзіць у Мельбурне з 17 па 30 студзеня, беларуска саступіла кітаянцы На Лі - 3:6, 3:6.

Вікторыяпрацягне барацьбу ў парным разрадзе. У дуэце з Марыяй Кірыленка (Расія) яны сёння згуляюць з Юнг Ян-Чан (Тайвань) / Агнешкай Радванскай (Польшча).

Вылецела з парнага разраду і Вольга Гаварцова. У пары з расіянкай Алай Кудраўцавай яны саступілі аргенцінска-італьянскай пры Гізэла Дулько і Флавія Пенета - 3:6, 2:6.

Затое выйшаў у чвэрцьфінал Максім Мірны, які гуляе разам з Дэніэлам Нестарам (Канада). У 1/8 фінала яны выйгралі у Карстэна Бола і Крыса Гучыонэ (Аўстралія) 6:4, 7:5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?