Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, днём па паўночным захадзе невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—16°С, пры праясненнях да мінус 22°С, па ўсходзе да мінус 25—27°С; днём мінус 4—11°С, па ўсходзе да мінус 15°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 26 студзеня ноччу па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—12°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да мінус 15—17°С; днём 0, мінус 7°С, па паўднёвым усходзе да мінус 10°С.

27 студзеня часам снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—11°С, днём мінус 2—9°С.

У Мінску заўтра, 25 студзеня, воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 14—16°С, днём мінус 8—10°С.

26 студзеня ў сталіцы воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С, днём мінус 1—3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?