У дачыненні да арыштаванага па справе аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску расіяніна Івана Гапонава распачата працэдура анулявання віду на жыхарства.
Пра гэта стала вядома 24 студзеня пасля наведвання арыштаваных расійскімі дыпламатамі, паведаміў БелаПАН
«Падчас сустрэчы Гапонаў паведаміў, што ў дачыненні да яго распачата працэдура анулявання яго віду на жыхарства ў Беларусі. У той жа час
Паводле яго слоў, другі арыштаваны расіянін, Арцём Брэус, паведаміў, што яго рэгулярна наведвае ўрач у сувязі з прыступамі хранічнай астмы, яму выдаюць неабходныя лекі. Праблем з перадачай ад сваякоў прадметаў першай неабходнасці ў расіян няма, паведаміў Гусеў.
«Пасольства працягвае шчыльна ўзаемадзейнічаць са сваякамі і адвакатамі расійскіх грамадзян. На гэтым тыдні адвакаты пададуць хадайніцтва аб змене меры стрымання расійскім грамадзянам, якія знаходзяцца пад вартай», — паведаміў Гусеў.
Ён адзначыў, што пасольства чакае адказу на накіраваны 14 студзеня зварот у адрас Генеральнай пракуратуры Беларусі з просьбай інфармаваць наконт падстаў і матываў, з прычыны якіх у беларускага боку ўзнікла неабходнасць прымяніць да Брэуса і Гапонава меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.