Хачу расказаць вам пра адзін эпізод Крывавае нядзелі.

АМАП блакаваў людзей на прыступках Чырвонага касцёла. За імгненне пачнецца збіццё. Фота: Leonid Varlamov, mmet.livejournal.com

АМАП блакаваў людзей на прыступках Чырвонага касцёла. За імгненне пачнецца збіццё. Фота: Leonid Varlamov, mmet.livejournal.com

Пасля выцяснення з плошчы Незалежнасці мы, амаль не знаёмыя між сабой трыццаць (прыкладна) чалавек, апынуліся ля Чырвонага касцёла. Я асабіста належу да грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, што знаходзіцца ў Чырвоным касцёле. Хутка насупраць нас пашыхтаваўся АМАП.

Мы адступілі да самога касцёла. Дзверы былі замкнёныя. Стоячы на ганку, мы паспелі праспяваць «Магутны Божа». Пасля пачалі чытаць «Ойча наш», АМАП пачаў выцясняць, потым збіваць.

Мяне АМАПаўцы зацягнулі за шыхт і збілі даволі моцна, ужо каля другога ўваходу ў касцёл. Але не забралі, таму што аўтазака ў іх не было.

Нейкі час стаялі па розныя бакі ад уваходу: АМАПаўцы шыхтаваліся перад камандзірам, я вярнуўся ў прытомнасць, а потым сышоў…

І — так, замкнёныя дзверы касцёла ў той вечар выклікалі аналогію з дзвярыма Дома ўрада.

Цяпер я атрымаў і дасылаю Вам фота гэтага эпізода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?