Адзіная еўрапейская валюта не знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі, але крызіс адзначаны ў шэрагу краін зоны еўра, заявіў прэм’ер-міністр Люксембурга і старшыня ЕўрагрупыЖан-Клод Юнкер.
«Крызісу еўра няма. Мы з’яўляемся сведкамі пазыковага крызісу ў асобных краінах зоны еўра», — сказаў ён у інтэрв’ю тэлеканалу RTBF.
Юнкер выказаў меркаванне, што сітуацыя з дзяржаўнымі фінансамі ў еўразоне ў 2011 годзе будзе лепшай, чым у мінулым годзе. Пры гэтым ён сказаў, што дзяржавам, якія церпяць фінансавыя цяжкасці, для аздараўлення сітуацыі неабходна правесці структурныя рэформы.
Юнкер таксама не выключае магчымасць задзейнічання такога інструмента фінансавай стабілізацыі, як выпуск «еўрааблігацый».
Адказваючы на пытанне, ці лічыць ён неабходным павялічыць памер сродкаў Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці (ЕФФС), старшыня Еўрагрупы сказаў, што перш за ўсё неабходна, каб былі цалкам даступныя ўсе 440 млрд еўра, заяўленыя для яго напаўнення.
Лідаэры Еўрасаюза ў сярэдзіне снежня 2010 года на саміце ў Брусэлі ўхвалілі стварэнне так званага пастаяннага механізму фінансавай стабільнасці ў ЕС, які пачне працаваць з чэрвеня 2013 года і заменіць часовы стабілізацыйны механізм. Ён быў створаны ў сярэдзіне мінулага года і ўключае ў сябе фонд (ЕФФС) аб’ёмам 750 млрд еўра, сфармаваны за кошт унёскаў краін ЕС (440 мільярдаў еўра) і Міжнароднага валютнага фонду.
У цяперашні час урады краін ЕС абмяркоўваюць магчымасць значнага павелічэння аб’ёму фонду дапамогі. Гэта звязана з тым, што сродкаў ЕФФС можа стаць недастаткова, калі фінансавая дапамога спатрэбіцца Партугаліі, а затым і Іспаніі.
Раней павялічыць памер ЕФФС прапаноўваў кіраўнік Еўракамісіі
Грэцыя стала першай краінай, якая звярнулася па дапамогу да ўладаў ЕС у перыяд глабальнага крызісу. Сродкі фонду ўпершыню былі выкарыстаныя для дапамогі Ірландыі, якая папрасіла яе ў лістападзе пасля шэрагу запэўненняў у тым, што краіне такая падтрымка не спатрэбіцца. Увосень ЕС накрыла другая хваля крызісу суверэнных пазыкаў.