Яшчэ ў 1971 годзе Вольга Іпатава раіла яму выдавацца. У той час паэты былі добра забясьпечаныя матэрыяльна. Уладзімер Місьцюк – чалавек вельмі сьціплы. Ён марудзіў ажно 35 гадоў, але друкаваўся ў часопісе «Вожык», газэце «Наша слова» і пэрыядычным друку Гарадзеншчыны...

У 2006 г. У.Місьцюк выдаў кнігу «Зь любоўю да жыцьця». Яе наклад мізэрны – 20 асобнікў. Некаторыя вершы прысьвечаны родным. Адзін зь іх – далёкай сваячцы з Бабра на Меншчыне Яніне Пушкінай. Місьцюк адметны тым, што да свайго 60-годзьдзя меў больш за шэсьцьдзесят запісаў у працоўнай кніжцы. Працаваў у розных арганізацыях па розных спэцыяльнасьцях. Мае некалькі адукацыяў. Цяпер жыве ў вёсцы Дулічы, будуе катэдж і піша вершы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?