Гэтую вестку расійскі фанат Лукашэнкі прывёз з інаўгурацыі, якую назваў "напружанай".

Галоўны рэдактар расейскай газеты «Завтра» Аляксандр Праханаў быў у малым ліку тых замежных гасцей, якія прысутнічалі на інаўгурацыі. У панядзелак у эфіры «Эхо Москвы» ён расказаў пра некаторую спецыфіку гэтага мерапрыемства. Урачыстага прыёму не было, выпіць не далі. Але

што найважнейшае ў словах Праханава — ягоная інфармацыя, што па «справе аб беспарадках» тэрмінаў не будзе.

На пытанне вядучай радыёстанцыі, чаму ў Лукашэнкі быў такі «вельмі напружаны, ахрыплы нейкі» голас, Праханаў адказаў з інтрыгай: «Можа быць, крычаў на падначаленых». Потым Праханаў нечакана паведаміў, што Лукашэнка быў хворы, што ў яго ангіна, таму і адмянілі размову. Вось што Праханаў расказаў:

«Звычайна яна [цырымонія] складаецца з 3-х працэдур, з 3-х элементаў — гэта сама інаўгурацыя, прысяга, прамова прэзідэнта, потым канцэрт, як заўсёды, а потым пачынаецца прыём, дзе людзі маюць магчымасць перамовіцца, падняць бакал, папляткарыць, зрабіць нейкія справы. Вось гэтай 3-й частцы не было, таму я і кажу, што ўсё гэта насіла нейкі трохі незвычайны напружаны характар. Прычым, напружанасць была, сапраўды, у тым, што ў Аляксандра Рыгоравіча сеў голас, ён проста быў хворы, у яго была ангіна, ён быў хворы. Таму, відаць, ён, увогуле, перасільваў сябе і калі чытаў прамову, і калі застаўся на канцэрт, і калі ішоў праз залу…

У цэлым, паўтараю,

адсутнасць вось гэтага прыёму, мне здаецца, гаварыла не толькі аб хваробе прэзідэнта, а пра тое, што вырашылі, усё-ткі, не адзначаць пышна гэтага свята ў момант, калі адбываюцца следчыя мерапрыемствы, калі ў турмах сядзяць прэтэндэнты на трон прэзідэнцкі, калі Захад, увогуле, ігнаруе Беларусь, пачынаецца новы ранг ціску. Адсюль і ўзнікла адчуванне вось такой унутранай стрыманасці, нават нейкай супярэчнасці. З аднаго боку, урачыстасць і пафас, а з іншага боку, некаторая напружанасць і такая панурасць.

Але я высвятліў, вось гэта таксама кулуарныя размовы, у якіх шмат здагадак. Напрыклад, мне сказалі, што следства, сапраўды, вядзецца вельмі інтэнсіўнае. Устанаўліваюцца імёны, усталёўваюцца вось гэтыя вось сувязі. І гаворка ідзе ледзь не аб існаванні такога нейкага еўрапейскага падполля, якое жадала кантраляваць дзеянні апазіцыі і збольшага кантралявала і спансаравала яе. І, вядома, гэты працэс адбудзецца, уся гэтая інфармацыя будзе, напэўна, здабыты і шырока вельмі распаўсюджана ў публіцы беларускай і еўрапейскай. Але,

паўтараю, гэта маё адчуванне, ну, пацверджанае нейкімі размовамі з сур’ёзнымі людзьмі, што вось гэтых велізарных тэрмінаў не будзе… Што, хутчэй за ўсё, будзе, як бы, выкрыццё, можа быць, будзе такая дыфамацыя гэтых людзей.
А потым іх, цалкам магчыма, проста выведуць за межы рэспублікі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?