Сярод пацярпелых ад выбуху ў аэрапорце Дамадзедава — 12 грамадзян краін СНД і Еўропы, паведамляе афіцыйны сайт МНС Расіі.

У прыватнасці, у ліку пацярпелых — па аднаму грамадзяніну Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Славакіі, Сербіі і Францыі. Яны шпіталізаваныя. З краін СНД, вядома, у прыватнасці, пра тое, што пацярпелі грамадзяне Кыргызстана.

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі Міністэрства замежных спраў Марыя Ваньшына, няма інфармацыі пра тое, што сярод пацярпелых ад выбуху ёсць беларусы. Пры гэтым консульская служба пасольства Беларусі ў Маскве працягвае правяраць звесткі аб пацярпелых ад тэракту.

Выбух у Дамадзедаве адбыўся 24 студзеня ў 16.32 па маскоўскім часе ў міжнароднай зоне прылёту. Паводле апошніх звестак, у выніку выбуху загінулі 35 чалавек, прыкладна 180 — параненыя. Паводле папярэдніх звестак, падарваўся смяротнік, які знаходзіўся сярод тых, хто сустракаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?