Украіна пачала спецыяльнае расследаванне, якое датычыць росту імпарту нафтапрадуктаў у краіну і вынікам якога можа стаць увядзенне мытаў на імпартнае паліва,
паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» інфармаваная крыніца ва ўкраінскім урадзе.

Паводле яе дадзеных, такое рашэнне было прынятае 24 студзеня на паседжанні Міжведамаснай камісіі міжнароднага гандлю.

Па словах суразмоўцы агенцтва, у паседжанні ўзялі ўдзел каля 20 прадстаўнікоў розных міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку з Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны, Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці, Міністэрства фінансаў Украіны, антыманапольнага камітэта Украіны.

Украінскія НПЗ лічаць, што мыты дазволяць павялічыць перапрацоўку нафтавай сыравіны і правесці мадэрнізацыю вытворчасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?