З такім пытаннем кагэбісты прыйшлі да інжынера-будаўніка Аляксея Валабуева ў Салігорску.

Сёння да салігорскага актывіста «Маладога фронта» Аляксея Валабуева супрацоўнікі КДБ прыйшлі проста на працу.

Гутарка адбылася ў кабінеце аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства, дзе ён працуе. Нагода для візіту — расследаванне абставінаў масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня. Аднак Валабуеў у гэты дзень не быў у сталіцы і ў пратэстнай акцыі ўдзелу не браў.

Як паведаміў Аляксей у жывым эфіры Еўрарадыё, пра гэта як раз супрацоўнікі КДБ яго і распытвалі: калі не ўдзельнічаў, то чаму?..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?