Польшча пачне будаўніцтва тэрміналу для звадкаванага прыроднага газу на Балтыйскім порце Свінауйсьце на мяжы з Германіяй у сакавіку гэтага года.

Тэрмінал мусіць забеспячыць энергетычную бяспеку краіны, паколькі дапаможа дыверсіфікаваць пастаўкі газу.
Ягонае будаўніцтва ацэньваецца ў 750 мільёнаў еўра.

Тэрмінал будзе ўведзены ў эксплуатацыю да 30 чэрвеня 2014 з пачатковай гадавой магутнасцю апрацоўкі да 5 мільярдаў кубаметраў газу. Гэта каля траціны ад патрэбаў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?