гэта значыць з прэміяй $6,3 за барэль, або $46 за тону. Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь.

Беларускія НПЗ заключылі кантракты на імпарт нафты ў студзені на ўмовах, прапанаваных расійскімі кампаніямі. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак паведаміў удзельнік нафтавага рынку.

«У адпаведнасці з пратаколамі да кантрактаў, у студзені расейскія пастаўшчыкі будуць пастаўляць нафту на беларускія НПЗ з прэміяй да цаны ў памеры $6,3 за барэль, або $46 за тону», — сказаў суразмоўца.

На «Нафтане» і ў Мазыры чакаюць аднаўлення паставак нафты ад заўтрашняга дня.

Беларусь супраціўлялася да таго моманту, пакуль не скончыліся рэзервы нафты на заводах. Спачатку прадпрыемствы перавялі ў рэжым мінімальнай загрузкі. Аднак па стане на 25 студзеня сыравіны заставалася ўсяго на 2–3 дні. І беларуская дэлегацыя здалася.

Гэта непрыемны прэцэдэнт: Масква правяла варыянт кантракту, які пярэчыў усім папярэднім дамоўленасцям. Зараз Беларусь будзе вымушана аддаць 900 млн даляраў зверху той сумы, на якую разлічвала.

Танкеры з венесуэльскай нафтай прыбываюць па-ранейшаму рэдка. А абысціся без прыбыткаў ад працэсінгу расійскай нафты лукашэнкаўская эканоміка не можа.

Таму

Мінск старанна маўчаў у часе сеанса ўзорна-паказальнага выкручвання рук, які расцягнуўся на месяц.

Прарыву ўдалося дасягнуць толькі ў часе візіту ў Маскву прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча 20 студзеня. Дэталі дамоўленасцяў Мясніковіча — Пуціна не агучваліся. Але з наяўнай інфармацыі можна было меркаваць, што паралельна з аднаўленнем паставак нафты Масква дабілася згоды Мінска на пабудову ў Беларусі АЭС па расійскай тэхналогіі. Гэты праект узмацніць залежнасць беларускай энэргетыкі ад Расіі.

Візіт у Маскву быў першым замежным візітам Міхаіла Мясніковіча. Мясніковіч прывёз з Масквы абяцанне расіян, што Беларусь атрымае субсідыі ў аб’ёме 4,124 млрд даляраў за кошт бязмытных паставак нафты. Расія таксама пацвердзіла пра сваю гатоўнасць крэдытаваць беларускую АЭС.

Дзеля чаго гэта Расіі? Тут ёсць існуе некалькі варыянтаў.
Першы, што наша ўсходняя суседка ўзяла на ўзбраенне тактыку самога Лукашэнкі: шмат абяцаць і мала з гэтага выконваць. Пакуль беларускі бок не будзе рабіць сапраўдныя саступкі для Расіі.

Другая версія, што новымі грашовымі ўліваннямі ў беларускую эканоміку, каб адцягнуць нашу краіну ад сферы ўплыву Захада. А ўжо потым у адзіноце вырашыць пытанне з Лукашэнкам.

Што не ўсё гладка ў беларуска-расійскіх дачыненнях гаворыць тое, што не спыняюцца крытычныя ў дачыненні да Лукашэнкі рэпартажы па расійскіх тэлеканалах.

Напрыклад, НТВ у лёгкай форме растлумачылі, што па-беларуску значыць «ШОС» («штоб он сдох»). Выйшаў ролік і ў праграме «Весті неделі». Цікава, што гэтыя рэпартажы правароніла цэнзура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?