Каб недарэмна чалавечы век
Пражыць пад сінім купалам нябёсаў,
Мае сябры працуюць у царкве.
Такая праца ў іх, такія лёсы.
Сябры мае малюць на сьцяне
Цяжарную Марыю зь Лізаветай,
Анёла ў прыадчыненым акне
І голуба ў аблоках сьветла-сьветлых.
0
0
0
0
0
0