Апазнаныя целы ўсіх загінулых у выніку выбуху на лётнішчы «Дамадзедава».
Агенцтвы са спасылкай на мэдыкаў паведамляюць, што экспэртам удалося ідэнтыфікаваць парэшткі меркаванага тэрарыста-сьмяротніка. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі і ў МНС Расеі. Сёньня ў Маскве і Маскоўскай вобласьці абвешчаны дзень жалобы.

Пры выбуху, ажыцьцёўленым сьмяротнікам 24 студзеня ў міжнародным тэрмінале «Дамадзедава» загінулі 35 чалавек. 117 пацярпелых застаюцца ў шпіталях, дзясяткі зь іх у цяжкім і скрайне цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?