Паглядзі, абывацель, расплюшчы ты вочы,
Як нахабна ўлады ўводзяць у зман,
Як ненажэрны рабак тваю душу точыць,
Як заўсёды за праўду ты прымаеш падман.

Паглядзі, абывацель, скінь з вачэй шоры,
Як з істоты тваёй улады ствараюць раба,
Як кантрактам цябе зачыняюць у каморы
Як супраць цябе скрозь ідзе барацьба.

Паглядзі, абывацель, адчуй небяспеку,
Як супраць цябе стварылі палкі,
Як з іх дапамогай цябе зробяць калекам,
Як на шляху тваім устаўляюць калкі.

Паглядзі, абывацель, калі зойдзеш у краму,
Як цэнамі чысцяць кішэні твае
Як замбуюць цябе, калі глядзіш «Панараму»,
Як рабуюць краіну, як прэзідэнт дастае.

Паглядзі, абывацель, кіно спадзеў на «ўдачу»,
Як скрозь аблажылі тваё тут жыццё.
Як болей здзіраюць за жытло і за дачу,
Як штодня пагаршаюць тваё пабыццё.

Паглядзі, абывацель, калі ідзеш на ўчастак,
Як спажываюць цынічна ўлады давер,
Як бюлетэні тасуюць, бы гуляюць у напарстак,
Як закон ігнаруюць… Не верыш? Правер.

Паглядзі, абывацель, адчуй хоць душой,
Як травяць усё, што звязана з Радзімай,
Як клапоцяцца ўлады за свой спакой.
Як мкнуцца ў Расію — стаць краінай адзінай.

Паглядзі, абывацель, падыміся з каленяў,
Як іншыя людзі навокал жывуць.
Як Літва, Украіна, Польшча дасягнулі збавення,
Як трэба жыць, бо тут не дадуць.

Паглядзі, абывацель, прачніся ад сну,
Як перспектывы дзецям знікаюць у краіне.
Як падсоўваюць людзям фальш і ману,
Як такое брыдоцце квітнее ў маліне.

Паглядзі, абывацель, загляні ў ваконца,
Як прыціснулі долу хмары насілля,
Як схавалі надоўга зямлі тваёй сонца,
Як марнуе цябе прад уладай бяссілле.

Паглядзі, абывацель, скінь аковы ўжо страху,
Як топчуць, нявечаць твае тут правы.
Як рыхтуюць дручкі для другога замаху,
Як людзьмі напаўняюць сырыя муры.

Паглядзі, абывацель, надбаўся ты путаў,
Як гіне надзейна ля крамаў народ.
Як бутэльку з чарнілам укладаюць атруту,
Як хутка ў нябыт наступае чарод.

Паглядзі, абывацель, адарвіся ад шклянкі,
Як ад чарніла хмялее п’янтос на вачах.
Як хутка ўсё, што навокал, да «лямпкі»
Як шукае шчэ выпіць ён па начах.

Паглядзі, абывацель, адкрый шлях на дарогу,
Як знікае насельніцтва тут без вайны.
Як усю Беларусь узялі ў аблогу
Як багацце народа смокчуць чыны.

Паглядзі, абывацель, адлучыся ад «скрыні»,
Як добра «спяваюць» з БТ хітрацы,
Як улады праводзяць цябе на мякіне,
Як толькі ў магіле ты знойдзеш канцы.

Паглядзі, абывацель, ажыві ты свой розум,
Як дэбілы ў чорным б’юць мірных людзей.
Як хлусяць табе пра такіх нецвярозых,
Як баяцца ўлады да свабоды падзей.

Паглядзі, абывацель, адкінь хваляванні,
Як надзейна ўкавалі на кухні цябе,
Як хутка знікаюць улад абяцанні
Як інфляцыя чысціць усё пад сябе.

Паглядзі, абывацель, адкінь разам сумненні,
Як катэджы ўзнікаюць за грошы твае.
Як дэвальвацыяй рэжуць твае зберажэнні,
Як цябе скрозь абкрадаюць, бо ім не стае.

Паглядзі, абывацель, пакінь сваё аўта,
Як Кодэкс мяняюць, павялічваюць штрафы,
Як сёння здзіраюць, а шчэ болей — заўтра.
Як запаўняюць пратаколаў розныя графы.

Паглядзі, абывацель, азірніся наўкола,
Як паўсюль існуе над табой здзек,
Як гойсаюць усюды турмы на колах,
Як ганьбяць цябе, быццам не чалавек.

Паглядзі, абывацель, і прыйдзі да высновы,
Як траціш ты марна вольны свой час,
Як ігнаруеш сяброў БНФ прапановы,
Як даспадобы, калі пад пахам абцас.

Паглядзі, абывацель, расчыні з кухні дзверы,
Як вясна надыходзіць у родны наш край.
Як даўно ўжо трэба адхіліць усе халеры,
Як сонца ўзыходзіць, як гарыць небакрай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?