Жыве Беларусь!
О, Белая Русь!
Радзіма мая дарагая.
Музыка Агінскага
Паланезам гучала.
Шпага Касцюшкі
Свабоды шукала.
О, Белая Русь!
Цябе моцна любіў Каліноўскі Кастусь.
Ён мужыцкую праўду нашу будзіў,
Каб маскаль над табой здзек не чыніў
І сёння яшчэ.
Кроў Каліноўскага ў нашых жылах цячэ.
Радзіму сваю мы не кінем у бядзе.
А злыдняў, здраднікаў яе
Боская кара няхай не міне.
Радзіма мая дарагая!

Аб табе марыў і Янка Купала.
Каб ты жыла не прапала.
Дый рука здрадніка яго пакарала.
Каб сэрца паэта радзіму любіць перастала.
О, Белая Русь!
Сынамі тваімі я ганарусь,
Што і сёння жыве мая Беларусь.
Дык квітней жа наш край,
Будзь ты людзям як рай.
Песню свабоды нам ты спявай.
О, родны мой краю!
Я сёння табе прысягаю.
О, Белая Русь!
Я на вернасць табе клянусь.
Будзе жыць мая Беларусь!
Калі з намі жыве Каліноўскі Кастусь
Жыве Беларусь!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?