Карысць хуткага сэксу даказалі амерыканскія навукоўцы. На іх думку, такі від сэксу варта разглядаць як фітнэс.

Згодныя з меркаваннем амерыканцаў і нідэрландцы, якія пайшлі далей за сваіх калегаў, вызначыўшы самыя карысныя позы.

Дык вось, праведзеныя навукоўцамі Нідэрландаў даследаванні даказалі, што для здароўя мужчын самай карыснай з’яўляецца поза, калі жанчына знаходзіцца зверху, у той час як для жанчын найбольш падыходзіць місіянерская поза.

Між тым, далёка не ўсе глядзяць на хуткі сэкс настолькі пазітыўна. Нямецкія навукоўцы, напрыклад, лічаць, што сэксуальная гіперактыўнасць прыводзіць да мігрэні і праблем з ціскам. Яны таксама сцвярджаюць, што ўзбуджаць трэба паступова, а не ў лічаныя секунды, каб пазбегнуць стрэсу для арганізма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?