…у вялікага маладога кабана раптам стаў хвост тырчма. Гаспадар не ведае, што гэта значыць, і пытаецца ў суседа. Той раіць:

— Вязі хучэй свайго кабана да «нявесты» на іншы канец вёскі, там у Міколы свіння ёсць!

Гаспадар пасадзіў кабана ў люльку матацыкла, надзеў на яго шлем, чорныя акуляры і паехаў. Праз дзень жонка кажа, што ў кабана зноў хвост тырчма. Гаспадар зноў садзіць кабана ў люльку, надзявае яму шлем і акуляры і вязе да «нявесты». І так некалькі разоў — мужыка гэтыя паездкі выматалі ўшчэнт! Праз некалькі дзён раніцай ён гукае жонку:

— Ганна, глянь, там у нашага кабана хвост тырчма ці не?

Тая схадзіла, паглядзела, і кажа:

— Не ведаю, як там у яго хвост, але ён ужо сядзіць у люльцы ў шлеме і чорных акулярах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0