Пра гэта сёння заявіў першы намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Дзянісаў, адказваючы на пытанні дэпутатаў Дзярждумы.

Як паведамляе REGNUM, Дзянісаў прадстаўляў у Дзярждуме вынесенае на ратыфікацыю расійска-беларускае міжурадавае пагадненне «Аб забеспячэнні ўзаемных паставак прадукцыі ваеннага, двайнога і грамадзянскага прызначэння ў перыяд павелічэння пагрозы агрэсіі і ў ваенны час».

Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі размешчаны шэраг ваенных аб’ектаў, што засталіся ад вайсковай інфраструктуры ўзброеных сіл СССР, збольшага звязаных з супрацьпаветранай абаронай, радыёлакацыяй, дальняй сувяззю.

«Сапраўды, нейкіх дадатковых сум, звышнеабходных для утрымання, аплаты функцыянавання гэтых аб’ектаў, мы не нясем, гэта элемент нашых саюзніцкіх адносінаў у галіне сумеснай абароны», — заявіў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?