Родныя старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 26 студзеня атрымалі другі ліст ад яго.
«У мяне ўсё нармальна, здаровы. — піша Лябедзька. — Чытаю Булгакава, Маркеса. Што датычыць будучынi, то вы ведаеце, што
я аптымiст. Быў iм i застаюся.
Не навiна для вас, што з адвакатам камунiкацыi няма з мiнулага года. Усiм мае найлепшыя i шчырыя прывiтаннi. Кожны дзень у супе лаўровы лiсток, гэта значыць, пра мяне памятаюць!»
Сын палітыка Арцём Лябедзька паведаміў, што ў лісце бацька таксама адзначае, што атрымлівае перадачы, турбуецца за здароў’е бацькоў, просіць перадаць цёплыя рэчы.
«Наогул настрой ліста даволі аптымістычны, наколькі гэта можа быць у такой сітуацыі, — сказаў Арцём Лябедзька. —
Адзінае, што засмучае, гэта тое, што нашы лісты ёнпа-ранейшаму не атрымлівае».
Нагадаем, Анатоль Лябедзька і яшчэ 35 грамадзян абвінавачваюцца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску вечарам 19 снежня (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Палітык быў затрыманы ў Мінску у ноч з 19 на 20 снежня 2010 года.