Телефанавалі апоўдні і не прадставіўшыся, запрасілі на гутарку аб падзеях у Менску 19 снежня. Маўляў, у КДБ маюцца фотаматэрыялы, змест якіх ён бы мог патлумачыць.

Стэфановіч адмовіўся ад сустрэчы, паколькі не было позвы, а нават калі і позву дашлюць — дык гэта яшчэ не сведчыць аб тым, што чалавек абавязаны адказваць на пытанні.

Пасля чаго Стэфановічу паабяцалі даслаць позву і запыталіся куды дасылаць лепей: на хатні адрас альбо па месцы працы. Праваабаронца запытаўся: «Вы што, ведаеце, дзе я працую?»

«Мы шмат чаго ведаем», — такі быў адказ аператыўніка.

Праваабронца не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ні 19, ні 20 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?