ЕС аднаўляе прыпыненыя ў 2008 г. для прадстаўнікоў беларускага рэжыму візавыя санкцыі ды пашырае спіс асобаў, у дачыненні да якіх будуць прымененыя санкцыі, да 120 чалавек. Пра эканамічныя санкцыі пакуль гаворка не вядзецца,
перадае Польскае прэсовае агенцтва (PAP) са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў ЕС.

Візавыя санкцыі будуць адноўленыя ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі, што распачаліся 19 снежня. Фармальнае рашэнне па гэтым пытанні павінны прыняць у наступны панядзелак міністры замежных спраў 27 краін ЕС у Брусэлі.

«Што да аднаўлення візавых санкцый

,то гэта ўжо поўная згода ЕС»,

— сказаў дыпламат з адной з новых краін ЕС. Ён дадаў, што спіс асоб, якія пацярпелі ад санкцый «больш за 100 чалавек». Іншы дыпламат заявіў, што гаворка вядзецца пра 116–120 чалавек. Спіс будзе ўключаць у сябе асоб, вінаватых у фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсій, што пачаліся ў пасля выбарчы перыяд.

Разам з тым няма згоды дзяржаў-членаў наконт магчымых іншых санкцый, уключна з эканамічнымі. Іх, міністры замежных спраў ЕС абмяркуюць у панядзелак, з магчымасцю ўвядзення на больш позні тэрмін. «Вы павінны ўлічваць, што эканамічныя і гандлёвыя абмежаванні трэба ўводзіць, але пры тым не караць беларускае грамадства», — сказаў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?