Пасол Беларусі ў Венесуэле Валянцін Гурыновіч заявіў, што Венесуэле неўзабаве саступяць акцыі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.«Я думаю, што мы пойдзем і далей, і Венесуэла стане ўдзельнікам актываў нашых прадпрыемстваў, нашых НПЗ. Гэта трэба для таго, каб мець свае актывы, каб удзельнічаць сваім капіталам у нашай прамысловасці, у тым ліку нафтаперапрацоўчай. Такія перамовы праведзены, і я думаю, што ў бліжэйшы час Венесуэла стане нашым партнёрам «, — заявіў Гурыновіч на БТ 26 студзеня.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру