Палата прадстаўнікоў дала згоду на прызначэнне Міхаіла Мясніковіча прэм’ер-міністрам краіны. Гэта рашэнне было прынята 27 студзеня на пазачарговай сесіі аднагалосна 109-цю прысутнымі на пасяджэнні дэпутатамі.

«Урад будзе рабіць усё, каб законы, якія прымаюцца ў гэтай зале, пажаданні, а таксама ўстаноўкі кіраўніка дзяржавы былі выкананы ў поўным аб’ёме і ў сціснутыя тэрміны», — сказаў Мясніковіч дэпутатам пасля абвяшчэння вынікаў тайнага галасавання.

Паводле Канстытуцыі краіны, пасля прызначэння прэзідэнтам новага кіраўніка ўрада беларускі парламент павінен зацвердзіць яго на пасадзе.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага прэм’ер-міністра 28 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?