Дапоўні спіс.

Неўзабаве пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня пачалі з’яўляцца звесткі пра звальненні з працы і адлічэнні з ВНУ ўдзельнікаў акцыі апазіцыі. Спіс вядомых звольненых і адлічаных:

Валянціна Бусько, адвакатка Гродзенскай абласной калегіі;

Ілля Васілевіч, Менскі політэхнічны каледж;

Андрэй Вількін, дацэнт кафедры фізічнага выхавання Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;

Таццяна Грыбоўская, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта;

Іван Жылінскі, механік аўтапарка з Астраўца, быў назіральнікам на выбарах;

Натальля Ільініч, выкладчыца гісторыі з Талькі;

Паліна Кур’яновіч, тэхнік сувязі на дзяржпрадпрыемстве;

Аліна Літвінчук, Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт;

Андрэй Лугін, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт;

Канстанцін Лукашоў, навуковец-геолаг Акадэміі навук Беларусі;

Алесь Ляўчук, берасцейскі карэспандэнт газеты «Знамя юности» (з ягоных словаў, за адмову апісваць падзеі ў негатыўным святле);

Ірына Панкавец, кухар сярэдняй школы Барысава;

Таццяна Суслава, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;

Юрась Шпак-Рыжкоў, супрацоўнік камунальнага прадпрыемства «Менскгарсвятло», назіральнік за выбарамі ад Партыі БНФ;

Арцём Хвасцюк, студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;

Сяргей Хмараў, слесар з Наваполацка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?