Новы кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон зрабіў першыя публічныя заявы. Аказалася, што галоўнай задачай ведамства ў гэтым годзе стане барацьба за зніжэнне імпарту і спрыянне імпартазамяшчэнню.

«Сёння мы маем адмоўнае сальда ў замежнаэканамічнай дзейнасці. Гэтую задачу наша краіна павінна вырашыць на працягу двух гадоў, і мы павінны бачыць сваю ролю ў гэтай сферы», — заявіў сёння журналістам кіраўнік КДК, яго цытуе агенцтва «Інтэрфакс».

«Што за імпарт, як ён апраўданы, як рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння», — дадаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ідзе як аб спажывецкім, так і прамежкавым імпарце.

«Да гэтага ж варта дадаць пытанні рэсурса-і энергазберажэння і скарачэння матэрыялаёмістасці прамысловасці», — сказаў галоўны кантралёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?