Вольга Бандарэнка: Мне нават перад сяброўкамі бывае няёмка, што ў мяне такі цудоўны муж
Яна вельмі прыгожая. Высокая, стройная, усмешлівая. Не звярнуць увагі або проста не зачапіцца позіркам немагчыма. Вось так 30 гадоў таму і Дзмітрый Бандарэнка: убачыў і… прапаў. Гэта той рэдкі выпадак, калі з першага позірку і на ўсё жыццё…
Шлюб не па схеме
Мы сустрэліся з Вольгай Бандарэнка якраз у той дзень, калі яна атрымала першы ліст ад мужа з СІЗА КДБ.
«Родная мая, прывітанне! — чытае Вольга. — Як ты? У мяне ўсё нармальна. Ёсць просьба маленькая — трэба наладзіць абмен бруднай бялізны на чыстую. Трэба да
— А я кожны раз, калі перадаю перадачы, пішу заяву, каб забраць брудную бялізну і перадаць свежую, — тут жа каментуе яна. — А трэба, каб у нас супалі даты! І паколькі з Дзімам абсалютна ніякай сувязі няма — ні праз адваката, ні праз лісты, — брудную бялізну не аддаюць.
Памятаю, калі жонка
«Як будзе магчымасць, перадай, калі ласка, яшчэ шампунь і лекі — амез, кетапрафен, папазол», — чытае далей ліст. І тут жа тлумачыць:
— Значыць, страўнік (у яго язва) і ціск турбуюць.
«Цалую, трымайся. Прывітанне Юленьцы, дзеду, Тані і ўсім сябрам, Зміцер».
— І нешта рагі ў ліста адарваныя, — кажа Вольга. — Хутчэй за ўсё, ліст быў пранумараваны. Упэўненая, што муж за гэты час ужо мінімум 20 лістоў дадому напісаў. Я добра яго ведаю — калі з войска чакала, ён проста завальваў мяне лістамі. А тут уявіце — ім жа там рабіць няма чаго, толькі лісты пісаць і застаецца…
— І калі меркаваць па тым, што адвакатаў не запрашаюць на следчыя дзеянні, значыць, і допыты час не забіраюць…
— Па маёй інфармацыі, следчыя запрашаюць іх на так званыя прыватныя размовы. Кажуць, некаторыя на гэтыя прыватныя размовы ледзь не кожны дзень ходзяць. Хоць у мяне няма вестак пра тое, што Дзіма ходзіць на гэтыя сустрэчы.
— Вольга, а раскажыце, як вы з ім пазнаёміліся.
— Гэта было ў 1981 годзе. Вучыліся ў адным інстытуце — фізкультурным. Улетку нас адправілі на сельгасработы. Дзіма за мяне маладзейшы на тры гады. Яму тады было 17 гадоў — 18 спаўнялася ўвосень. А мне
Мы перыядычна разам дзяжурылі па кухні. І ў першы дзень дзяжурства цэлы дзень размаўлялі. І ў нас настолькі з ім жыццёвае крэда супала, што нават мае знаёмыя потым казалі: «Быццам выраслі ў адной сям’і». У нас адразу ўзнікла такая агульнасць поглядаў на жыццё, на свет, наогул на ўсё. І я яму сказала: «Дзіма, мы з табой пасябруем». А ён адказаў: «Не думаю». Я нават пакрыўдзілася. Але пазней высветліла, што Дзіма па натуры інтраверт. І лічыў, што з ім можа быць нецікава і сумна. А тым больш такой дзяўчыне, як я. А я была першая прыгажуня інстытута, і яму здавалася, што ў ім ужо дакладна нічога прывабнага не знайду.
Але мы зрабіліся сябрамі. І нашы блізкія адносіны пачаліся менавіта з вялікага сяброўства. Наогул, лепшага сябра ў маім жыцці не было і няма. Ён пра мяне ведае абсалютна ўсё — нават больш, чым блізкія сяброўкі.
Ажаніліся мы ў 1984 годзе. Да гэтага ў яго была дзяўчына, а ў мяне — хлопец, з якім ён, дарэчы, быў знаёмы. Я дзялілася з Дзімам сваімі перажываннямі, пакутамі, сумневамі. Да пэўнага моманту я Дзімку ўспрымала толькі як сябра. Але, дапусцім, калі я нешта расказвала свайму хлопцу, то адчувала, што яму гэта не зусім цікава. І я думала: а вось Дзіма б зацікавіўся. Яму ўвогуле ўсё пра мяне было цікава: калі нарадзілася, якія ў мяне бацькі, ён быў знаёмы з усімі маімі сяброўкамі, таму што ўсё гэта датычыла мяне. Ну і з майго боку была такая ж увага да яго. У выніку ўсё гэта прывяло да таго, што мы ажаніліся.
Прычым у Дзімы былі вельмі акрэсленыя планы на жыццё. І жаніцьба, наколькі я ведаю, у іх дакладна не ўваходзіла. У яго была распісаная схема ў сшытку на гады наперад…
— Далёка не кожная дзяўчына здольная выклікаць такія пачуцці, што ўсе мужчынскія планы — ушчэнт…
— Гэта было каханне з першага погляду. Дзіма казаў, што нават у фізкультурны паступіў праз мяне. Ён быў харашыст, амаль выдатнік, і мог выбраць іншую ВНУ, але на прыступках Інстытута фізкультуры, куды проста прыйшоў у басейн паплаваць, убачыў мяне — я спускалася па лесвіцы. І вырашыў паступіць менавіта сюды.
Ведаеце, бывае так, што мужчына ставіць сабе нейкія забароны. Ну, напрыклад, калі ён
невысокага росту, то не звяртае ўвагу на даўганогіх прыгажуняў. Вось і я была ў Дзімы такой забароненай тэмай…
— А вы таксама закахаліся ў яго проста з першага слова?
— Доўгі час я не ведала, як да яго ставіцца. Не магу сказаць, калі мае пачуцці трансфармаваліся. Памятаю, у мяне была нейкая неразвязальная праблема, і я звярнулася да яго па дапамогу. А ён сказаў: маўляў, давай дамовімся, што калі ёсць праблема — спачатку звярніся да мяне, калі не змагу яе вырашыць, то звяртайся да каго хочаш. І ў той момант я вырашыла, што, напэўна, выйду за яго замуж.
— З ім па жыцці наогул лёгка?
— Мне — так. Хаця многія, нават яго родная сястра, кажуць, што ў яго складаны характар. Не ведаю, мне здаецца, у Дзімы выдатны характар. І пра лепшага мужа я нават і марыць не магу.
На зайздрасць сяброўкам
— У кожнай сям’і хай не адразу, але непазбежна здараюцца спрэчкі, непаразуменні…
— У нас таксама былі. Але Дзіма заўсёды першым ідзе на прымірэнне. Нават калі стоадсоткава мае рацыю. На мой погляд, так можа рабіць толькі моцны мужчына.
У мяне самой, ведаеце, не вельмі просты характар. І Дзіма кажа: «Мяне так загартаваў твой характар, што любыя цяжкасці па плячы! Усё астатняе для мяне няважна, галоўнае, каб у нас у адносінах усё было добра».
— Хачу заўважыць, што вашыя адносіны ўражваюць навакольных. Мне сын аднаго вядомага палітыка казаў: «У Бандарэнкі такія адносіны з жонкай, што
— Мне часам нават перад сяброўкамі бывае няёмка, што ў мяне такі цудоўны муж і што ў нас з ім усё так добра. І некаторыя мае сяброўкі кажуць: усе мужыкі казлы, ёсць толькі адзін нармальны — Бандарэнка.
Дзіма не п’е, не курыць. Па хаце не вельмі нешта любіць рабіць, але я таксама «крыжыкам» не вышываю, таму спакойна да гэтага стаўлюся.
— А з боку Зміцер Бандарэнка робіць уражанне чалавека бескампраміснага, я б сказала, нават вельмі жорсткага…
— У сям’і ён зусім не такі. І я заўсёды ўсміхаюся, калі чую такое.
Нас з сяброўкай, якая даволі даўно замужам, аднойчы пасля працы сустрэў Дзіма. І я адразу пачала яму расказваць, як прайшоў дзень, хто мне тэлефанаваў, а Дзіма пра сябе казаў. І сяброўка, паглядзеўшы на нас, потым заўважыла: «Я так здзівілася… Я замужам, але ў мяне з мужам зусім іншыя адносіны…»
А мы заўсёды з ім усім дзелімся: і добрым, і кепскім. Ну, а як без гэтага?
— А вы не ўгаворвалі яго не займацца палітыкай?
— Мы з ім заўсёды глядзелі ў адзін бок. Ён казаў, што трэба быць гатовым да ўсяго. А калі б я яго ад нечага адгаворвала, тады гэта быў бы не Дзіма. Ды і я — не я.
…Чатыры гады таму мы з ім абвянчаліся. Праўда, я Дзіму спрабавала шантажаваць: маўляў, абвянчацца толькі тады, калі скінуць Лукашэнку. Але мы вернікі, а без шлюбу нельга нават да прычасця, таму вырашылі, што не будзем чакаць змены ўлады.
А ў мінулым годзе адзначылі срэбнае вяселле.
Слёзы ад цукерак
— Дарэчы, пра Лукашэнку. Як вы паставіліся да яго словаў, што тым, каго абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, не варта спадзявацца на дапамогу звонку?
— Мне здаецца, насамрэч многае залежыць ад таго, якую пазіцыю зойме Еўропа, Расія. Мы, дарэчы, збіраемся напісаць ліст Дзмітрыю Мядзведзеву.
— А як ставіцеся да ідэі пісаць лісты Лукашэнку?
— Не. Гэтая ідэя не сустрэла разумення. Прычым не толькі ў мяне.
— Вы сёння займаеце даволі актыўную пазіцыю: разам са сваякамі тых, каго таксама абвінавачваюць у масавых беспарадках, стварылі ініцыятыву «Вызваленне», сустракаецеся з дыпламатамі, робіце заявы. Хачу спытаць: адкуль толькі сілаў? Мне здаецца, калі б я трапіла ў такую сітуацыю, то толькі ляжала б і плакала суткамі…
— Мне здаецца, так лягчэй. Калі пачынаеш капацца ў сабе, уяўляць, як яму там дрэнна… Я імкнуся наогул пра гэта не думаць. І потым, акрамя Дзімы, у СІЗА КДБ знаходзіцца столькі нашых сяброў… Я шчыра за іх перажываю. І я казала маці Андрэя Саннікава, што калі б быў выбар, выпусціць Ірыну Халіп з Андрэем Саннікавым або Дзіму, то лепш хай яны выйдуць (выцірае слёзы). Таму што Даніка вельмі шкада…
— Так, Іры там вельмі няпроста. Нават нягледзячы на яе жалезны характар…
— А ўяўляеце, як было Саннікаву, калі ён даведаўся, што яе таксама пасадзілі? Ён жа думаў, што Іру на Акрэсціна павезлі і адпусцілі праз некаторы час…
— У вас таксама ёсць дзіця. Дачка такая ж моцная, як і вы?
— Як выявілася, Юлька такі баец па натуры! За гэтыя дні я сама даведалася пра яе столькі новага і добрага… І пакуль яна была ў Мінску на вакацыях, мне было значна лягчэй.
— Як я разумею, яна жыве не ў Беларусі…
— Яна вучыцца ў Польшчы.
— Воля, а вы працуеце?
— Так, я трэнер па фітнэсе.
— Не баіцеся звальнення?
— Не. У параўнанні з тым, што адбылося, гэта не самае страшнае. Мы ўжо з Юлькай абмяркоўвалі абыходныя шляхі — якую працу можна знайсці ў выпадку чаго. Так што маральна гатовыя.
— Вы яшчэ маральна і іншых падтрымліваеце.
— Я стварала ініцыятыву «Вызваленне» для таго, каб сваякі абвінавачаных маглі абаперціся адно на аднаго. Калі б Іра Халіп або Наташа Радзіна былі на волі, магчыма, я проста абапіралася б на іх і нічога не стварала. Але мне няма каму было падставіць плячо, таму давялося самой…
Калі Дзіму забралі, я ўвесь час думала: чаму ён не даў ніякіх указанняў, што рабіць, як сябе паводзіць? Калі па яго прыйшлі, ён сказаў: «Звані Радзінай!». А яе саму ў 4 раніцы забралі, да нас прыйшлі ўжо, а
— Дзверы спрабавалі зламаць або ветліва ў званок пазванілі?
— Грукалі прыстойна. Дзіма ім крыкнуў: маўляў, пачакайце, апрануся, не ламайце дзверы. Зайшлі яны спакойна, рукі не выкручвалі, ды і Дзіма ім не супраціўляўся. Цікавая дэталь: адзін з тых, хто прыйшоў па Дзіму, увесь час хаваў твар шалікам. Я да гэтага часу здзіўляюся, чаму.
— Як бацькі Дзімы ўспрынялі вестку аб тым, што іх сын у СІЗА?
— Яго мама памерла. А бацька — ён таксама баец па натуры, да ўсяго мужна ставіцца.
— Адвакат пра Дзмітрыя кажа: «Глыба».
— Так, ён як БТР…
— Воля, за гэты месяц вам часта даводзілася плакаць?
— Бывала. Часам вось журналісты на штосьці разгавораць… Ці сама расчулішся ад нейкіх момантаў… Нядаўна вось… Я вар’яцела па чырвоных цукерках «Скітлс». І адзін час іх цяжка было дастаць у Мінску. І ўсе нашы сябры прывозілі мне іх
На днях шукала Дзімаў артапедычны пояс — у яго сур’ёзныя праблемы са спінай, хацела перадаць, ды не ўзялі — і знайшла схованку, дзе ляжала некалькі ўпаковак гэтых цукерак.
Ён, мабыць, схаваў, каб мне сюрпрыз зрабіць. Вядома, расплакалася…
З асабістай справы
Зміцер Бандарэнка нарадзіўся ў 1963 годзе. Скончыў Інстытут фізкультуры. Сябра БАЖ.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», давераная асоба Андрэя Саннікава. Любіць жонку, дачку і радзіму. Ненавідзіць здраднікаў. Абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў каля Дома ўрада 19 снежня 2010 г.
Каментары